23 чэрвеня курс еўра ў Беларусі вырас на 162 рублі

23 чэрвеня курс еўра ў Беларусі вырас на 162 рублі

У чацвер, 23 чэрвеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 42 рублі і складае 19 801, курс еўра павялічыўся на 162 — да 22 426 рублёў, курс расійскага рубля апусціўся з 310,07 да 308,06 беларускага.

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,02%.

Як інфармавала Еўрарадыё, 22 чэрвеня курс долара вырас на 17 рублёў і складаў 19 759, курс еўра аслабеў на 123 — да 22 264 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 307,74 да 310,07.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі