22 верасня долар падаражэў на 27 рублёў, а еўра патаннеў на 194

22 верасня долар падаражэў на 27 рублёў, а еўра патаннеў на 194

У аўторак, 22 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 27 рублёў — да 17 557, еўра патаннеў на 194 рублі — да 19 615, курс расійскага рубля вырас з 264,97 да 265,27 беларускага.

У адносінах да кошыка валют беларускі рубель умацаваўся на 0,20%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак, 21 верасня, курс долара панізіўся на 1 рубель — да 17 530, еўра згубіў адразу 180 рублёў і знізіўся да 19 809, а расійскі рубель панізіўся на 1,89 беларускага — да 264,97.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі