21 верасня долар патаннеў на 1 рубель, а еўра — на 180

21 верасня долар патаннеў на 1 рубель, а еўра — на 180

На Беларускай валютна-фондавай біржы 21 верасня прайшлі чарговыя таргі валютамі. Як паведамляе сайт Нацбанка, патаннелі ўсе тры асноўныя валюты, у выніку чаго рубель у адносінах да кошыка валют падаражэў на 0,56%.

Так, курс долара панізіўся на 1 рубель — да 17 530. Еўра згубіў адразу 180 рублёў — да 19 809, а расійскі рубель панізіўся на 1,89 беларускага — да 264,97.

Нагадаем, што на таргах 18 верасня курс долара знізіўся на 105 рублёў — да 17 531, еўра падаражэў на 26 рублёў — да 19 989, курс расійскага рубля панізіўся з 269,13 да 266,86 беларускага.

Фота: kiev-news.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі