22 сакавіка курс долара знізіўся на 94 рублі, курс еўра — на 163

22 сакавіка курс долара знізіўся на 94 рублі, курс еўра — на 163

У аўторак, 22 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацыянальны банк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся 94 рублі і складае 20 219, курс еўра знізіўся на 163 — да 22 686 рублёў, курс расійскі рубель вырас — з 295,33 да 297,51 беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,06%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак, 21 сакавіка, курс долара вырас на 35 і складаў 20 313 рублёў, курс еўра знізіўся на 30 рублёў — да 22 849, знізіўся і курс расійскага рубля — з 295,92 да 295,33 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі