22 красавіка ў Беларусі пройдзе рэспубліканскі суботнік

22 красавіка ў Беларусі пройдзе рэспубліканскі суботнік

Савет міністраў пастанавіў, што 22 красавіка ў Беларусі пройдзе рэспубліканскі суботнік, перадае БЕЛТА

Грошы, заробленыя ў гэты дзень, будуць пералічвацца праз раённыя і гарадскія выканкамы ў аблвыканкамы і Мінгарвыканкам. Тыя, у сваю чаргу, 50% грошай пералічаць Міністэрству фінансаў, а другую палову пакінуць у сваім распараджэнні, каб накіраваць на рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцяў, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, стварэнне і развіццё суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры, падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

Паведамляецца, што з заробку работнікаў, у якіх 22 красавіка і так будзе працоўным днём, наймальнік можа ўтрымаць грошы з іх згоды ў памерах, вызначаных добраахвотна самімі калектывамі.

Працоўную групу па падрыхтоўцы да рэспубліканскага суботніка ўзначаліў намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі