20 траўня долар вырас на 16 рублёў, а еўра — на 5

20 траўня долар вырас на 16 рублёў, а еўра — на 5

У пятніцу, 20 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацыянальны банк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас на 16  рублёў і складае 19 608, курс еўра вырас на 5 — да 21 997 рубля, курс расійскага рубля знізіўся — з 296,02 да 295,42 беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,05%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер, 19 траўня, курс долара вырас на 217 рублёў і складаў 19 592, курс еўра вырас на 169 — да 21 992 рубля, курс расійскага рубля знізіўся — з 297,71 да 296,02 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі