19 траўня курс долара вырас на 217 рублёў, курс еўра — на 169

19 траўня курс долара вырас на 217 рублёў, курс еўра — на 169

У чацвер, 19 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацыянальны банк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас на 217 рублёў і складае 19 592, курс еўра вырас на 169 — да 21 992 рубля, курс расійскага рубля знізіўся — з 297,71 да 296,02 беларускага.

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,34%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 18 траўня, курс долара вырас на 128 рублёў — да 19 375, курс еўра — на 23 рублі і складаў 21 823, курс расійскага рубля знізіўся з 298,17 да 297,71 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі