20-гадовую мінчанку асудзілі на 10 гадоў за продаж наркотыкаў
У Заводскім судзе Мінска 20-гадовую дзяўчыну асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Яе абвінавацілі паводле арт.328 ч.3 Крымінальнага кодэксу (незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў у буйным памеры). Дзяўчына прадавала наркотык метадон. Пры сабе ў момант затрымання ў яе было яшчэ каля 50 дозаў гэтага наркатычнага сродку.
Як паведамляе сайт Генпракуратуры, прысуд уступіў у законную сілу.
Як паведамляе сайт Генпракуратуры, прысуд уступіў у законную сілу.