Вы тут

20 дзяцей эвакуявалі з мінскага завода пры пажары

Пры пажары на мінскім заводзе эвакуявалі 20 дзяцей / twitter.com/112MINSK

На Мінскім заводзе вылічальнай тэхнікі па вуліцы Прытыцкага, 62 адбыўся пажар, паведамляе прэс-служба ўпраўлення МНС па Мінску.

Агонь узнік на трэцім паверсе будынка. Ратавальнікі эвакуявалі 30 чалавек, сярод іх — 20 дзяцей. У гэтым корпусе размяшчаецца гімнастычны клуб.

Узгаранне на плошчы 2 квадратныя метры было ліквідавана супрацоўнікамі МНС, пацярпелых няма. 

Прычыны і абставіны інцыдэнту высвятляюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.