20 чэрвеня курс долара рэзка знізіўся — на 240 рублёў

20 чэрвеня курс долара рэзка знізіўся — на 240 рублёў

У панядзелак, 20 чэрвеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара зноў упаў, гэтым разам на 240 рублёў і складае 19 727, курс еўра знізіўся на 97 — да 22 368 рублёў, курс расійскага рубля вырас — з 305,17 да 307,68 беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,16%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу, 17 чэрвеня курс долара знізіўся на 61 рубель і складаў 19 967, курс еўра знізіўся на 104 — да 22 465 рублёў, курс расійскага рубля вырас — з 304,10 да 305,17 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі