2 снежня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

2 снежня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

У пятніцу, 2 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9627 да 1,9703 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,0815 да 2,1019. Курс расійскага рубля сёння крыху знізіўся, за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,0717 беларускага рубля (у чацвер — 3,0771).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,20%.

Як інфармавала Еўрарадыё, у чацвер, 1 снежня, курс долара знізіўся — з 1,9795 да 1,9627 беларускага, курс еўра таксама знізіўся — з 2,1033 да 2,0815.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі