2 чэрвеня курс долара вырас на 44 рублі, курс еўра — на 186

2 чэрвеня курс долара вырас на 44 рублі, курс еўра — на 186

У чацвер, 2 чэрвеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас на 44 рублі і складае 19 921, курс еўра вырас на 186 — да 22 326 рублёў, курс расійскага рубля складае 298,37 беларускага (учора — 298,28).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,33%.

У сераду, 1 чэрвеня, курс долара ЗША вырас на 89 рублёў і складаў 19 877, курс еўра вырас на 125 рублёў і складаў 22 140 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся — з 299,68 да 298,28 беларускага

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі