19:23 У беспрацоўнага канфіскавалі нелегальнага тавару на 22 тысячы долараў

Буйную партыю спірту знайшлі міліцыянты ў гаражы беспрацоўнага жыхара Ваўкавыска.
35-гадовы мужчына там захоўваў 4,5 тоны спірту. А ў яго доме
аператыўнікі натрапілі на 290 літраў спіртавой вадкасці.

Агульны кошт
канфіскаванай партыі ацэньваецца ў 48,5 мільёны рублёў.

Адзначае газета
«Рэспубліка»