Вы тут

19 жніўня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

БЕЛТА

Па выніках таргоў, якія адбыліся 19 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША зноў вырас — з 2,0470 да 2,0524 беларускага рубля. Курс еўра таксама павялічыўся — з 2,2714 да 2,2759 беларускага рубля. Расійская валюта патаннела: сёння за 100 расійскіх даюць 3,0842 беларускага рубля (у пятніцу — 3,1033).

Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,16%.