19 снежня ў Беларусі курс долара знізіўся, курс еўра вырас

19 снежня ў Беларусі курс долара знізіўся, курс еўра вырас

У панядзелак, 19 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся з 1,9726 да 1,9715, курс еўра вырас — з 2,0599 да 2,0632. Курс расійскага рубля працягвае зніжацца: за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,1904 беларускага рубля (у пятніцу — 3,1924).

Беларускі рубель адносна кошыка валют застаўся без зменаў.

Як інфармавала Еўрарадыё, у пятніцу, 16 снежня, курс долара знізіўся з 1,9749 да 1,9726 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,0710 да 2,0599.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі