19 чэрвеня ў Беларусі пройдзе ЦТ па біялогіі

19 чэрвеня ў Беларусі пройдзе ЦТ па біялогіі

19 чэрвеня ў Беларусі пройдзе ЦТ па біялогіі. На яго сёлета запісалася каля 25 тысяч чалавек, адзначае "СБ. Беларусь сегодня". Летась гэты іспыт здавалі больш 22,6 тысячы чалавек.

Усе іспыты цэнтралізаванага тэставання пачынаюцца ў 11:00. 

Паводле правілаў, абітурыент мае права зарэгістравацца на ЦТ не больш як па чатырох вучэбных прадметах.

Найбольшая колькасць абітурыентаў сёлета здавала рускую мову — 63 тысячы чалавек, на ЦТ па беларускай мове прыйшлі больш за 22 тысяч абітурыентаў. Здаваць матэматыку было 42 тысячы ахвочых, а грамадазнаўства — 15 тысяч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі