17:34 Эпідэмія грыпу і ВРЗ у Беларусі пайшла на спад

Эпідэмія грыпу і ВРЗ у Беларусі пайшла на спад. Пра гэта паведаміў галоўны эпідэміёлаг Міністэрствы аховы здароўя Анатоль Кажамякін. Аднак, паводле яго слоў, спад захворвання ў цэлым па краіне зусім не азначае заканчэння эпідэміі.
У цяперашні час пастановы галоўных дзяржаўных санітарных лекараў аб узмацненні мерапрыемстваў па барацьбе з грыпам і іншымі рэспіраторнымі інфекцыямі вынесеныя на наступных адміністрацыйных тэрыторыях краіны: у гарадах Віцебск, Наваполацк, Мазыр, Рэчыца, Мінск, Маладзечна, Барысаў, Магілёў, Баранавічы, Салігорск, Жодзіна, Бабруйск, Пінск і раёнах: Івацэвіцкі, Шаркаўшчынскі, Мазырскі, Рэчыцкі, Веткаўскі, Калінкавіцкі, Маладзечанскі, Барысаўскі, Валожынскі, Пухавіцкі, Стаўбцкоўскі, Касцюковіцкі, Слонімскі, Мінскі, Слуцкі, Салігорскі, Капыльскі, Ашмянскі, Браслаўскі, Рагачоўскі, Крычаўскі, Іўеўскі, Чэрыкаўскі, Нясвіжскі, Лагойскі, Віцебскі, Пінскі, Пастаўскі, Круглянскі, Міёрскі, Шклоўскі і Гарадокскі.

У сувязі з рэгістрацыяй высокага ўзроўня захворвання грыпам і ВРЗ і адсутнасцю больш за 30% навучэнцаў прыпынены навучальна-выхаваўчы працэс у 13 адукацыйных установах краіны: у 9 школах Брэсцкай вобласці, у 2 Віцебскай, па 1 - у Гомельскай і Магілёўскай абласцях.

На 16 сакавіка, у кантрольных гарадах краіны зарэгістравана 10 177 выпадкаў грыпу і ВРЗ.

Усяго з пачатку эпідэміі зарэгістраваны 296 031 выпадак захворвання грыпам і ВРЗ у кантрольных гарадах краіны. 39,6% усіх хворых - дзеці да 14 гадоў (117 тысяч 318 чалавек). Шпіталізаваныя 2 292 чалавека, або 0,77% ад агульнай колькасці захварэўшых, у тым ліку 1 541 дзіця.


Інфармуе БЕЛТА




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі