17:25 Праз 5 год «Старая Гародня» можа быць цалкам пешаходная

У Гродне створаны альтэрнатыўны праект аўтадарожных развязак старой часткі гораду. 12 сакавіка ў адміністрацыю прэзыдэнта прадстаўнікамі грамадскасці Гродна быў пададзены альтэрнатыўны ад дзяржаўнага праект аўтадарожных развязак старой часткі Гродна. Паводле праекта, ужо праз 5 год «Старая Гародня» будзе цалкам пешаходная. «Калі мы даведаліся, што гродзенскія ўлады хочуць пракласці «аб’яздную» дарогу проста праз Стары Замак, нам нічога не заставался як пачаць распрацоўваць альтэрнатыўны праект», - кажа адзін з яго аўтараў, гісторык і краязнавец Андрэй Вашкевіч.

Як зазначае Вашкевіч, мясцовыя ўлады замест таго, каб разгрузіць ад машын унікальную для Беларусі «Старую Гародню», наадварот, збіраюцца накіраваць асноўны аўтапаток праз цэнтр. Альтэрнатыўны ж праект змяшчае падрабязнае паэтапнае апісанне цалкавітай разгрузкі гродзенскай «староўкі» ад аўтатранспарту за наступныя 5-6 год.

Пры гэтым аўтаразвязкі адасобяць старую частку Гродна ад «спальнай» і прамысловай, як гэта зроблена ў вядомых еўрапейскіх гарадах Кракаве і Празе.


Зміцер Цвікевіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі