17-гадовая школьніца і яе 18-гадовы сябар за наркотыкі асуджаныя на 10 гадоў

17-гадовая школьніца і яе 18-гадовы сябар за наркотыкі асуджаныя на 10 гадоў

У Гомелі 17-гадовая школьніца і яе 18-гадовы сябар за распаўсюд наркотыкаў "у складзе злачыннай групы" асуджаныя на 10 гадоў калоніі (дзяўчына — папраўчай, хлопец — агульнага рэжыму). Яшчэ адзін фігурант справы, 19-гадовы хлопец, атрымаў 3 гады "хіміі" з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (па амністыі тэрмін быў скарочаны на год), інфармуе Радыё Свабода.

Яны рабілі закладкі, здымалі гэта на фота, дасылалі каардынаты схованак "куратару" (іх закладкі выявілі не толькі ў Гомелі, але і ў Магілёве). Пачалі працаваць восенню 2018-га і тады ж іх затрымалі. На момант затрымання дзяўчыне было 16 гадоў, яе сябру — 17.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі