16 лістапада ў Беларусі курсы долара і еўра зноў знізіліся

16 лістапада ў Беларусі курсы долара і еўра зноў знізіліся

У сераду, 16 лістапада, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся — з 1,9581 да 1,9498, курс еўра знізіўся — з 2,1109 да 2,0892. Курс расійскага рубля вырас: за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,0156 беларускага (у аўторак было 2,9879).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,16%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у аўторак, 15 лістапада, курс долара знізіўся — з 1,9586 да 1,9581 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,1120 да 2,1109.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі