16 і 17 траўня мінчане лічаць салаўёў

16 і 17 траўня ў Мінску праходзяць "Салаўіныя ночы" — акцыя па ўліку салаўёў, арганізаваная таварыствам "Ахова птушак Бацькаўшчыны" сумесна  "Мінскзеленбудам". Па выніках будзе складзеная салаўіная карта Мінска.
Удзельнікам акцыі можа стаць кожны. Можна у любы час сутак паведаміць пра месца ыхарства сьпеўных салаўёў па тэлефонах "Аховы" 263-06-13, 263-01-30 (стацыянарныя) і па 223-06-13, 101-68-87 (мабільныя). Інфармацыю можна выслаць SMS-каю на адзіны для МТС і velcom нумар — 0481.

Песня салаўя складаецца з завершаных куплетаў, якія завуцца "каленамі", прычым у адной песні можа быць больш за 10 каленаў.

"Ахова птушак Бацькаўшчыны" запрашае наведаць пляцоўку для назірання за салаўямі, якая працуе 16 траўня з 10.00 да 16.00 у Батанічным саддзе. Ахвотныя змогуць скарыстацца біноклямі і падзорнымі трубамі, пагутарыць з арнітолагам, атрымаць інфармацыйныя матэрыялы пра птушак.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі