15:36 8 сакавіка ў Мінскім абласным радзільным доме на свет з’явіліся 9 дзетак

У дзень 8 сакавіка ў Мінскім абласным радзільным доме на свет з’явіліся 9 дзетак - 5 дзяўчынак і 4 хлопчыкі. Лік нованароджаным у дзве гадзіны ночы адкрыў хлопчык з Уздзенскага раёна. Раніцай нарадзілася першая дзяўчынка, зараз яна самая маленькая жыхарка пасёлка Калодзішчы Мінскага раёна.

Апошнім нованароджаным святочнага дня стаў хлопчык з Пухавіцкага раёна, ён з’явіўся на свет за 50 хвілін да апоўначы, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі