15:28 Стэрылізацыя асацыяльных элементаў адмяняецца

Стэрылізацыя асацыяльных элементаў не вырашыць праблему сацыяльнага сіроцтва ў нашай краіне.

Пра гэта заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Юрый Кулакоўскі.

Дэпутат нагадаў, што прапановы пра стэрыалізацыю асацыяльных элементаў неаднаразова гучалі ў Палаце прадстаўнікоў, але не знайшлі падтрымкі.

Грамадства не мае права пазбаўляць чалавека, незалежна ад яго сацыяльнага становішча, права на мацярынства і бацькоўства, адзначыў ён. Для жанчыны-маці дзеці могуць стаць стымулам да выпраўлення і вернуць іх да нармальнага спосабу жыцця, лічыць Кулакоўскі.


Паведамляе БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі