15:20 Першы канал распавядзе пра невядомыя факты з жыцця Тадэвуша Касцюшкі

26 лютага ў вячэрнім эфіры Першага канала адбудзецца прэм'ера чатырохсерыйнага дакументальнага фільма "Тадэвуш Касцюшка. Вяртанне героя" аўтарскага праекту Алега Лукашевіча "Эпоха”.
Падрыхтаваны ўнікальныя відэаматэрыялы, якія апавядаюць пра невядомыя факты з жыцця знакамітага беларуса.

Па словах Лукашэвіча, тэлегледачы ўпершыню ўбачаць дакументы, асабістыя рэчы, у тым ліку завяшчанне Касцюшкі. Здымкі фільма праходзілі ў ЗША, дзе славуты зямляк быў удастоены ганаровага звання Нацыянальнага героя, а таксама ў Францыі, дзе Тадэвуш атрымаў адукацыю, у Польшчы і ў Швейцарыі, дзе ён сканаў.

Нагадаем, гістарычны дакументальны праект Алега Лукашэвіча "Эпоха" распавядае пра невядомыя старонкі біяграфіі такіх славутых беларусаў, як Марк Шагал, Ефрасіння Полацкая, Адам Міцкевіч, Францыск Скарына і інш.

Паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі