15:05 Прайшоў другі этап чэмпіянату свету па аўтагонках ў класе «Ф1»

8-га красавіка ў сталіцы Малайзіі Куала-Лумпуры на аўтадроме Сепанг прайшоў другі этап чэмпіянату свету па аўтагонках ў класе “Ф1”. Першую перамогу ў сезоне здабыла каманда “MacLaren-Mercedes”, прычым як першае, дык і другое месца заваявалі абодва яе пілоты. Двухразовы чэмпіён свету гішпанец Фернанда Алонса набыў свае 10 пунктаў, а англічанін Льюіс Хэмільтан другі раз запар быў другі.

Фін Кімі Райканен, які з гэтага сезону выступае за “Ферары” — толькі трэці, чацвёртым на фінішы апынуўся “BMW” немца Ніка Хайфельда. Замкнуў пяцёрку лепшых другі пілот “Ферары” бразілец Філіпе Маса.

У агульным заліку пасля двух праведзеных этапаў тройка лідэраў выгладае наступным чынам: 1. Фернанда Алонса — 18; 2. Кімі Райканен — 16; Льюіс Хамільтан — 14.

Наступны этап — Гран-пры Бахрэйна адбудзецца праз тыдзень, 15 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі