15 верасня ў Беларусі прагназуюць кароткачасовыя дажджы і парывісты вецер
![15 верасня ў Беларусі прагназуюць кароткачасовыя дажджы і парывісты вецер](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nadvorje-1409-1.jpg.webp?itok=AT4SX8ou)
15 верасня ў Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе сайт Белгідрамета.
На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёва-заходні — уначы слабы, месцамі да моцнага, днём у многіх раёнах моцны парывісты.
Слупок тэрмометра ўначы пакажа ад 9 да 15 градусаў цяпла, удзень падымецца да 13-19 са знакам "плюс".
Дарэчы, у суботу на большай частцы тэрыторыі Беларусі дажджоў ужо не будзе, яны пройдуць толькі днём па паўднёва-заходняй частцы краіны.