Амаль без ветру і аблокаў, да +33°С. Надвор'е ў Беларусі 26 жніўня

Прырода ў Мінску

Прырода ў Мінску / Еўрарадыё

У панядзелак, 26 жніўня, у Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць, пераважна без ападкаў. Уночы і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер уночы будзе няўстойлівы слабы, а ўдзень — паўночны слабы.

Тэмпература паветра ўночы складзе ад +13 да +18 градусаў. Удзень чакаецца ад +25 па паўночным захадзе да +33 па паўднёвым усходзе. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У Мінску ўдзень 26 жніўня будзе да +30°C, практычна без ветру і зусім без ападкаў. Уночы слупкі тэрмометраў апусцяцца да +16°C.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі