14:59 На Львоўшчыне затрымалі банду, якая абрабавала інкасатараў

Ва Украіне затрыманая банда, якая ў лістападзе мінулага года абрабавала ў Львове інкасатарскі аўтамабіль. Тады здабычай грабежнікаў сталі каля ста тысяч долараў. Удзельнікі банды аказаліся жыхарамі Львоўскай вобласці. У іх канфіскавалі аўтамабіль «Аўдзі», набыты на скрадзеныя грошы, пісталет замежнай вытворчасці.

Аператыўнікі знайшлі і частку інкасатарскіх грошай, паведамляе інфармацыйнае агенцтва unian.net.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі