14:58 Віцебская ДАІ узнагародзіла самага “тармазнутага” байкера

Віцебскія байкеры на адкрыццё сезону запрасілі не толькі сяброў з іншых гарадоў Беларусі ды расійскіх байкераў, але і супрацоўнікаў дзяржаўтаінспекцыі. Кіраўніцтва віцебскай ДАІ выказала пажаданне, каб байкеры сталі памочнікамі міліцыі у навядзенні парадку на дарогах.

Як гэта будзе здзяйсняцца, не ведаюць пакуль ні байкеры, ні міліцыянты. Але на ўсялякі выпадак ДАІ правяла сярод байкераў конкурс на самую марудную язду. Пераможца атрымаў грамату за подпісам начальніка ДАІ.


Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі