14:46 Пасля мітынгу апазіцыі ў Пецярбургу затрыманыя больш за 100 чалавек

Падчас беспарадкаў пасля мітынгу апазіцыі ў Пецярбургу, затрыманыя больш за 100 чалавек. Сярод затрыманых лідэры нацыянал-бальшавікоў Эдуард Лімонаў і Андрэй Дзмітрыеў. Пасля завяршэння акцыі пратэсту большасць яго ўдзельнікаў сталі разыходзіцца. Аднак частка людзей паспрабавала прарвацца праз кардон міліцыі.

У міліцыянтаў паляцелі пластыкавыя і шкляныя бутэлькі.

Арганізатары сённяшняга "Марша нязгодных" у Пецярбургу, апроч мітынгу, жадалі правесці яшчэ і дэманстрацыю. Аднак дазвол на гэта ім не далі.

Як заявілі ў гарадской пракуратуры, у правядзенні дэманстрацыі было адмоўлена з-за "немагчымасці забеспячэння правапарадку і бяспекі ўдзельнікаў мерапрыемства".

Паведамляе агенства РИА “Новости”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі