14:42 Міліцыянты затрымалі падазроных у расстрэле цыганскай сям'і ў Жлобіне

Прадстаўнікі праваахоўных органаў затрымалі падазроных у забойстве цыганскай сям'і са Жлобіна. Пра гэта паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

Трагедыя адбылася ў ноч з 8 на 9 сакавіка — злачынцы расстралялі мужа і жонку Бур'янскіх.

Па трывозе быў падняты ўвесь асабовы склад райаддзела, створана следча-аператыўная група з ліку найбольш вопытных супрацоўнікаў міліцыі і прадстаўнікоў пракуратуры.

У ходзе следства ўдалося выйсці на след падазроных. Імі аказаліся тры мясцовыя жыхары, адзін з якіх — 24-гадовы мужчына — раней быў асуджаны за хуліганства, крадзеж і рабаванне. Ён цалкам прызнаў сваю віну.

Прыналежнасць яшчэ двух затрыманых не ўстаноўлена, і яны вызвалены з-пад варты.

Паводле папярэдняй версіі, прычынай трагедыі сталі "асабістыя непрыязныя адносіны, што ўзніклі паміж падазроным і сям'ёй забітых".

Пракуратура Жлобінскага раёна распачала крымінальную справу. Абвінавачваны змешчаны ў следчы ізалятар Гомеля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі