14:39 У Расіі знайшлі забойцаў вартаўніка беларускай фермы

У Разанскай вобласці Расіі знайшлі двух мужчынаў, якія 8 гадоў таму забілі вартаўніка калгаснай фермы на Слонімшчыне. Іх асобы былі ўстаноўленыя яшчэ ў 1999 годзе, аднак доўгі час пошукі не давалі вынікаў. Нядаўна ўдзельнікі пошукавай групы аддзела крымінальнага вышуку Слонімскага РАУС устанавілі месцазнаходжанне забойцаў.

Зараз яны затрыманыя, вырашаецца пытанне аб іх этапіраванні ў Беларусь.

Паведамляе «Газета Слонімская»

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі