14:34 Пакуль не вядзецца пра сяброўства Украіны ў ЕС

Камісар Еўрасаюзу па знешніх сувязях Беніта Ферэра-Вальднэр папярэдзіла, што распачатыя ў панядзелак перамовы з Украінай датычаць новага паразумення пра супрацоўніцтва, а не перамоваў пра далучэнне Украіны да межаў Еўрасаюзу. Прыняты Еўрасупольнасцю ў студзені мандат не згадавае, нягледзячы на намаганні Польшчы, пра магчымасць прыняцця Украіны ў Еўрасаюз.

"Я разумею, што ўкраінцы імкнуцца ў Еўрасаюз, і гэта іх права, але мы мусім памятаць пра актуальную палітыку Еўрасаюзу," — заявіла Беніта Ферэра-Вальднэр і дадала, што паглыбленае паразуменне з Украінай уваходзіць у еўрапейскую палітыку суседзтва нароўні з Алжырам, Марока, Арменіяй, Грузіяй і Азербайджанам.

"Новае паразуменне наблізіць Украіну да Еўрасаюзу ўва ўсіх магчымых галінах, уключаючы зону вольнага гандлю", — дадала камісар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі