14:03 У сталіцы палююць на моладзевых актывістаў

У Мінску ідзе паляванне на моладзевых актывістаў. Раніцай 22 сакавіка міліцыянты затрымалі Алега Корбана і Мікіту Краснова. Апошні знаходзіцца ў РУУС Заводскага раёна сталіцы, а вось знайсці Корбана яго сябры і праваабаронцы на працягу некалікіх гадзінаў не маглі. Нарэшце, праз тры гадзіны Корбан быў вызвалены. Высветлілася, што яго ўтрымлівалі ў Партызанскім РУУС. Барыса Гарэцкага, якога затрымалі ўчора ўвечары, сёння павезлі судзіць у філію суду Першамайскага раёна. Моладзевы актывіст атрымаў 12 сутак арышту.

У Мінску праваахоўнікі таксама палююць на Сержука Бахуна.

Паведамляе сайт nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі