14:00 Прадаўцоў аштрафавалі за ўпакоўку

Выканаўчы дырэктар вытворчага кааператыва "Персей" і былы камерцыйны дырэктар прызнаныя вінаватымі ў здзяйсненні крымінальнага злачынства за распаўсюджванне ілжывай інфармацыі пра тавары і паслугі.

Ім прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 3 мільёнаў 100 тысяч рублёў і 2 мільёнаў 100 тысяч, адпаведна.


Прадпрымальнікі арганізавалі расфасоўку макаронных вырабаў "Злата" групы В тэрмінам захоўвання 12 месяцаў у поліпрапіленавую плёнку з этыкеткай "Макаронныя вырабы "Пава" групы А тэрмінам рэалізацыі 24 месяцы.


У адпаведнасці з Законам "Аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі" такі ўчынак, на думку пракуратуры, з'яўляецца нядобрасумленнай канкурэнцыяй, што пасягае на свабоду выбару спажыўца, паведамляе “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі