140 жыхароў Гомельшчыны напісалі ліст Пуціну

Пра калектыўны зварот жыхароў райцэнтра Карма Гомельскай вобласці Еўрарадыё паведаміў грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі.

Па яго словах, мясцовыя ідэолагі не ацанілі гэтую ініцыятыву. Падчас збору подпісаў старшыня Кармянскага райсавета дэпутатаў Шэхтар выклікала на Паўлоўскага міліцыю. У выніку актывісту прыйшлося даваць тлумачэнні ў пастарунку.

Міліцыянты шукалі ў актывіста подпісы, аднак не здолелі іх знайсці. Пасля затрымання Аляксей Паўлоўскі працягнуў збор подпісаў.  

Фота — klubkom.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі