14 верасня ў Беларусі вырас курс долара, курс еўра знізіўся
У чацвер, 14 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9392 да 1,9447 беларускага рубля, курс еўра знізіўся — з 2,3219 да 2,3145. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3697 беларускага (у сераду — 3,3594).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,19%.
Як інфармавала Еўрарадыё, у сераду, 13 верасня, курс долара ЗША вырас — з 1,9286 да 1,9392 беларускага, вырас і курс еўра — з 2,3058 да 2,3219.