14 ліпеня долар знізіўся ў цане, еўра неістотна падрос

14 ліпеня долар знізіўся ў цане, еўра неістотна падрос

У чацвер, 14 ліпеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся з 2,0046 да 1,9940 беларускага рубля (19 940 старымі), курс еўра неістотна вырас — з 2,2148 да 2,2151 (22 151 старымі), 100 расійскіх рублёў у сераду каштавалі  3,1356, сёння — 3,1389 беларускага рубля (313,89 недэнамінаваных рублёў за 1 расійскі рубель).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,10%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 13 ліпеня, курс долара вырас з 2,0043 да 2,0046 беларускага рубля (20 046 старымі), курс еўра панізіўся з 2,2275 рубля да 2,2148 (22 148 старымі), 100 расійскіх рублёў у сераду каштавалі 3,1356 беларускага рубля (313,56 дадэнамінацыйных рублёў за 1 расійскі рубель).

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі