13:13 Творы Марка Шагала звезлі ў Рым з усяго свету

У Рыме адкрылася мастацкая выстава «Чароўны Шагал». Творы знакамітага мастака, ураджэнца Беларусі Марка Шагала пакінулі на час найбуйнейшыя сховішчы свету і прыватныя калекцыі.

Іх выставілі ў залах рымскага музейнага комплекса «Вітарыяна». Арганізатары выставы, якая праводзіцца пад эгідай прэзідэнта Італіі, сцвярджаюць, што 157 твораў Шагала былі прывезеныя з Францыі, Фінляндыі, Расіі, Швейцарыі, Венесуэлы і іншых краін, паведамляе «Эхо Москвы».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі