13:01 "Белавія" пашырае геаграфію палётаў

Нацыянальная авіякампанія "Белавія" у траўні бягучага года пачынае выкананне рэгулярных палётаў па трох новых напрамках з Мінска - у Берлін, Прагу, Санкт-Пецярбург. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі. Акрамя таго, адкрыецца дадатковы штодзённы рэйс у Маскву ў аэрапорт Шарамеццева.

У авіякампаніі падкрэслілі, што адкрыццё новых рэйсаў стала магчымым у сувязі з абнаўленнем паветранага флота “Белавіі”.Усе рэйсы будуць выконвацца рэгіянальнымі рэактыўнымі самалётамі канадскай вытворчасці CRJ-100LR.

Ужо з 3 траўня пачнецца ажыццяўленне рэгулярных авіярэйсаў па маршруце Мінск-Берлін. Час у палёце складзе 2 гадзіны. Рэйсы будуць выконвацца па аўторках, чацвяргах і нядзелях.

З 15 траўня адкрыюцца рэйсы ў Прагу, якія будуць ажыццяўляцца тройчы на тыдзень, а з 21 траўня таксама тройчы на тыдзень можна будзе вылецець у Санкт-Пецярбург, паведамляе “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі