13 красавіка долар патаннеў на 15 рублёў, а еўра — на 170

13 красавіка долар патаннеў на 15 рублёў, а еўра — на 170

У сераду, 13 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся на 15 рублёў і складае 19 849, курс еўра знізіўся на 170 — да 22 536 рублёў. Курс расійскага рубля пры гэтым вырас — з 299,45 да 301,52 беларускага.

Беларускі рубель ў параўнанні з кошыкам валют аслабеў на 0,03%.

Нагадаем, што ў аўторак, 12 красавіка, курс долара ЗША знізіўся на 94 рублі і складае 19 864, курс еўра знізіўся на 41 — да 22 706 рублёў, курс расійскага рубля павысіўся — з 296,84 да 299,45 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі