12:58 У Мінску пачалося адключэнне ацяплення ва ўсіх спажыўцоў

У Мінску 18 красавіка пачалося адключэнне ацяплення ва ўсіх спажыўцоў. Адпаведнае распараджэнне падпісаў старшыня Мінгарвыканкама Міхаіл Паўлаў. Гэтае рашэнне, паведамляе прэс-служба мэра, прынята "ў сувязі са спрыяльнымі ўмовамі надвор'я".

У выпадку неабходнасці дазволена да 1 траўня ўключаць ацяпленне ў дзіцячых дашкольных установах, лячэбна-прафілактычных стацыянарах, дамах дзіцяці і дзіцячых паліклініках па ўзгадненні з цеплазабеспячальнымі арганізацыямі.

Нагадаем, у адміністрацыйных і прамысловых будынках ацяпленне пачалі адключаць 30 сакавіка. Летась у Мінску ацяпленне пачалі адключаць 10 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі