12:36 Латвія патрабуе кампенсацыі ад Беларусі, Беларусь - ад Расіі

Латвія патрабуе ад Беларусі кампенсацыі за шкоду Заходняй Дзвіне. Латвійскі бок таксама вінаваціць беларускія ўлады ў хаванні праўдзівай інфармацыі аб аварыі на трубаправодзе ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці. Нагадаем, аварыя на трубаправодзе Унеча - Вентспілс адбылася 23 сакавіка. Спачатку дызпаліва патрапіла ў раку Ула, прыток Заходняй Дзвіны. Раніцай 26 сакавіка пляма забруджвання дасягнула латвійскага горада Краслава.

Раней паведамлялася аб уцечцы 100 тон дызпаліва. Аднак латвійскія афіцыйныя асобы, якія пабывалі на месцы здарэння, кажуць, што даўжыня плямы нафтапрадуктаў складае 100 кіламетраў і выкіды, праўдападобна, не спыненыя.

У той жа час Беларусь запатрабуе кампенсацыі за панесеныя страты ад расійскай кампаніі «Запад-Трансэкспортпродукт». З падобнай заявай выступіў міністр прыроды і навакольнага асяроддзя нашай краіны Лявонцій Харужык.

Нядаўна Латвія звярнулася па дапамогу да Літвы, Эстоніі, Фінляндыі і Швецыі.

Паведамляе сайт nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі