12:30 Незалежны тэлеканал пачне вяшчаць на Беларусь у кастрычніку

Грамадскае польскае тэлебачанне і Міністэрства замежных справаў Польшчы падпісалі пагадненне пра стварэнне тэлеканалу “ТВ Беларусь”. Згодна з кантрактам, разлічаным на некалькі гадоў, тэлебачаньне будзе фінансавацца з рэзэровага бюджэту МЗС РП.

ТВ Беларусь будзе спадарожнікавым каналам. Плануецца, што праграма будзе вяшчацца з двух спадарожнікаў цягам 15 гадзін у суткі.

 

Старт каналу заплянаваны на кастрычнік, паведамляе сайт “Хартыі 97” са спасылкай на “Польскае радыё”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі