12:13 Расія будзе думаць наконт крэдыту да траўня

Рашэнне наконт выдачы стабілізацыйнага крэдыту нашай краіне можа быць прынятае на працягу першых двух месяцаў вясны. Такую заяву зрабіў міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын, адказваючы інфармацыйнаму агенцтву ПРАЙМ-ТАСС.
Аднак чыноўнік не назваў суму, якую Расія можа пазычыць Беларусі. Нагадаем, тыдзень таму нашая краіна прасіла 1,5 мільярда долараў. Пры гэтым умовай крэдыту на такую вялікую суму называлася беспрацэнтная пазыка.

У Расіі ўжо падлічылі, што ў такім выпадку крэдытор будзе штогод губляць каля 100 мільёнаў долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі