12 ліпеня Польшча галасуе ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў

Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы / Reuters published by Euroradio
Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы / Reuters published by Euroradio

У Польшчы праходзіць другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Галасаванне пачалося ў 7:00 па мясцовым часе (08:00 па Мінску) і скончыцца позна ўвечары. Папярэднія вынікі выбараў (на аснове экзіт-полаў) будуць абвешчаныя адразу пасля закрыцця участкаў — у 21:00 (22:00).

У Польшчы каля 30 млн выбаршчыкаў. Ім давядзецца зрабіць выбар паміж дзеючым прэзідэнтам краіны Анджэем Дудай, які балатуецца на другі тэрмін, і мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім. У першым туры ўдзельнічала 11 кандыдатаў.

Праз пандэмію каранавіруса галасаванне праводзіцца па змяшаным прынцыпе — на выбарчых участках і па пошце. На ўчастках — узмоцненыя меры бяспекі. Паміж сябрамі выбарчых камісій павінна выконвацца дыстанцыя — не менш за 1,5 м. Усе яны (а іх больш за 200 тысяч) забяспечаныя ахоўнымі маскамі і пальчаткамі. На аднаго чалавека мусіць прыходзіцца не менш за 4 кв. м. плошчы, таму на гэтых выбарах участкі для галасавання нярэдка размяшчаюцца ў спартовых залах.

Усе грамадзяне, якія знаходзяцца ў памяшканні ўчастка, мусяць прыкрываць рот і нос маскай або насоўкай. Маску можна зняць толькі на некалькі секунд — калі ў выбаршчыка правяраюць дакументы. Людзі прыходзяць на ўчасткі са сваімі асадкамі.

Па пошце ў першую чаргу галасуюць выбаршчыкі, якія знаходзяцца ў карантыне. Але такое права прадастаўлена ўсім жадаючым — для гэтага трэба было проста падаць заяўку. Магчымасцю прагаласаваць дыстанцыйна скарысталіся больш за 670 чалавек, у тым ліку большасць выбаршчыкаў, якія знаходзяцца за мяжой.

12 июля Польша голосует во втором туре президентских выборов
Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы / Reuters published by Euroradio

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі