12 красавіка Аляксандр Лукашэнка наведвае Парк высокіх тэхналогій

12 красавіка Аляксандр Лукашэнка наведвае Парк высокіх тэхналогій

12 красавіка Аляксандр Лукашэнка наведвае дзяржаўную ўстанову "Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій", інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Кіраўнік Беларусі азнаёміцца з распрацоўкамі вядучых кампаній — рэзідэнтаў ПВТ. Яму пакажуць вынікі лічбавых тэхналогій для сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, адукацыі, фінансаў, транспарту, гандлю, экалогіі, робататэхнікі, лазераў, оптыкі, мікраэлектронікі. 

На нефармальнай сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі IT-супольнасці абмяркуюць актуальныя пытанні развіцця ПВТ і галіны ў цэлым. У сустрэчы прымуць удзел таксама прадстаўнікі IT-супольнасцяў з Расіі, ЗША, Швецыі, Рэспублікі Карэя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі