11красавіка ў Мінску — стартап-канферэнцыя Venture Day

venturedayminsk.com
venturedayminsk.com

11 красавіка ў Мінску пройдзе стартап-канферэнцыя Venture Day 2019. У стартап-хабе Imaguru збяруцца дзясяткі IT-прадпрымальнікаў. Адначасова будуць працаваць розныя пляцоўкі, а госці змогуць перамяшчацца паміж імі.

Пляцоўка Growth and collaboration прысвечаная магчымасцям росту для стартапа. Спікеры — прадстаўнікі буйныз сусветных кампаній, акселератараў, інвестары. Напрыклад, Роберт Нейверт, венчурны партнёр 500 Startups, бізнес-анёл, інвестар Макс Гурвіц з Cross Border Angels, бізнес-анёл і прадпрымальнік Фірат Ізбесер, кофаўндар акселератара The Heart Анджэй Івашкевіч.

У зоне FOUNDERS2FOUNDERS заснавальнікі стартапаў падзеляцца досведам і адкажуць на пытанне "How to?" З яго пачнуцца усе выступы. Мік Амялішка, тэхнічны дырэктар PandaDoc, раскажа, як пабудаваць здаровую кампанію і што такое культура стартапа. Аляксандра Ламачэнка, Growth Manager кампаніі-юнікорна Skyscanner, раскажа, як выбудаваць customer-centric культуру ў стартапе. Аляксандр Казакоў, продакт-менеджэр Booking, раскажа, як кіраваць прадуктам, каб выручка вырасла да мільёна фунтаў. А Міхаіл Румянцаў, заснавальнік стартапа FriendlyData, раскажа, якія 10 рэчаў фаўндар павінен ведаць перад пітчынгам інвестару.

Падчас Startup Competition 10 стартапаў пазмагаюцца за ўвагу інвестараў і адукацыйны тур у ЗША. У спаборніцтве прымуць удзел каманды з Беларусі, Украіны, Літвы, Іспаніі і Германіі. А адразу пасля гэтага конкурсу выступіць Густаў Алстомер, партнёр Y Combinator і ex-Product Lead AirBnB.

Сустрэчы ў фармаце Speed ​​Dating дазволяць стартапам прадставіць сябе інвестарам і атрымаць зваротную сувязь або прапанову аб супрацоўніцтве.

Усе падрабязнасці на сайце Venture Day Minsk. Білет каштуе 120 рублёў, але ў дзень канферэнцыі кошт узрасце.

Канферэнцыя Venture Day Minsk праходзіць пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці USAID, Startup Lithuania, Амбасада Вялікабрытаніі ў Беларусі, БПС-Сбербанк.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі