11:31 У Мінску адмянілі сацыяльную таксоўку

У Мінску адмяняецца сацыяльная таксоўка. Гэтай паслугай карысталіся гараджане, якія перасоўваюцца на інваліднай калясцы. Аплата за праезд павінна была адбывацца па наступнай схеме: пасажыр аплачвае палову кошту праезда, а на рэшту сумы аддае кіроўцу адмысловы талон.

Аднак, як сцвярджаюць у Камітэце па працы і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкаму, у большасці выпадкаў інваліды разлічваліся талонамі, нібыта, нават лаяліся з кіроўцамі, і перадавалі талоны сваім здаровым сваякам і лекарам.


Паведамляе агенцтва «Минск-Новости»

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі