11:01 У гомельскім ізалятары галадае Уладзімір Кацора

У гомельскім ізалятары часовага ўтрымання абвесціў галадоўку пратэсту намеснік старшыні абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Кацора. Яго асудзілі на пяць сутак арышту, нібыта, за дробнае хуліганства і ўхіленне ад уплаты штрафу. Адміністрацыя задаволіла некалькі патрабаванняў Кацоры: яго перавялі ў адзіночную камеру і дазволілі карыстацца мабільнай сувяззю. Палітык мусіць выйсці на волю вечарам 31 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі